Камандзір тэрарыстаў "Стралок" хоча прарывацца са Славянска ў Крым (відэа)
Масквіч Ігар Гіркін (Стралкоў) называе сябе "міністрам абароны" так званай "Данецкай народнай рэспублікі".
У Славянску ён са сваімі байцамі знаходзіцца ўжо тры месяцы. Толькі нядаўна ўкраінскія вайскоўцы цалкам акружылі горад.
Апошнім часам "Стралок" наракае на расійскае кіраўніцтва, якое не спяшаецца падтрымаць "апалчэнцаў", якія нясуць адчувальныя страты ў баях з украінскімі сілавікамі. Гіркін кажа, што ў Славянску яшчэ здолее пратрымацца каля двух тыдняў, пасля чаго "трэба будзе перакідваць рэшткі апалчэння на Перакоп і Чангар", паведамляе УНН.
"Апалчэнцы пачынаюць губляць волю да перамогі", — гаворыць камандзір тэрарыстаў у інтэрв'ю Lifenews. Ён сцвярджае, што ў Славянску няма чачэнцаў, наймітаў. Колькасць добраахвотнікаў з Расіі ён ацэньвае ў некалькі дзясяткаў чалавек.
Фота — ria.ru