Каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску быў патоп
Вада заліла праезную частку праспекта / Кадр з відэа
Каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску быў патоп. У сераду раніцай там прарвала ваду. Яна заліла праезную частку. Праз гэта на праспекце Незалежнасці ўтварыўся затор.
"Мінсктранс" паведамляе, што ў 08:25 на праспекце Незалежнасці ў напрамку Уручча спыніўся рух тралейбусаў і аўтобусаў. Яго аднавілі да 10-й гадзіны.
Высветлілася, што вадаправодную сетку пашкодзіла будаўнічая арганізацыя "пры вытворчасці работ". Цяпер аператыўныя брыгады "Мінскводаканала" "лакалізуюць пашкоджанне", каб спыніць патоп.