Італія плануе павялічыць выдачу віз беларусам на 25%
Італія / pixabay.com
Сёлета амбасада Італіі ў Мінску плануе выдаць беларусам віз на 25% больш, чым у 2023 годзе. Пра гэта гаворыцца на старонцы амбасады ў Фэйсбуку.
Летась італьянскія дыпламаты выдалі ў Беларусі больш за 40 тысяч віз. Сёлета яны плануюць павялічыць іх колькасць як мінімум да 50 тысяч.
Італія — адна з самых лаяльных краін да беларусаў у выдачы віз.
Дарэчы, днямі стала вядома пра адмену візавага рэжыму паміж Беларуссю і Нікарагуа.