ІТ-вырай: ці стаў ім Кіпр для беларусаў, з якімі праблемамі там сутыкаюцца? Эфір

Мацвей Пархоменка і Алеся Пархоменка / Еўрарадыё
Мы ўжо не раз казалі пра тое, як шырока па ўсім свеце раскідала беларусаў. Як у выніку звычайнай, так і ў выніку палітычнай эміграцыі, альбо рэлакацыі, якая таксама стала вынікам калі не палітычнага пераследу, то саўдзелу беларускага рэджыма ў вайне Расіі супраць Украіны. Кіпр не стаў выключэннем і сёння там таксама дастаткова беларусаў. У якіх хапае як эмігранцкіх праблем, так і імпэту рабіць хоць нешта на карысць Беларусі.
Якія праблемы найперш хвалююць беларусаў на Кіпры і ці ўдаецца Народнай амбасадзе Беларусі на Кіпры іх вырашаць? Якой падтрымкі і ад каго не хапае для вырашэння гэтых праблем і чым увогуле сёння жыве дыяспара беларусаў на Кіпры? Што з сябе ўяўляе праект XRAYTOURS Belarus і ці магчыма з яго дапамогай супраціўляцца русіфікацыі беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі на Кіпры Алеся Пархоменка і праграміст, стваральнік праекта XRAYTOURS Belarus Мацвей Пархоменка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.