Ірына Багданова: Яшчэ адна абсурдная задума следства
Так пракаментавала сястра Андрэя Саннікава перакваліфікацыю абвінавачвання Ірыне Халіп, Зміцеру Баднаренку, Паўлу Севярынцу і Сяргею Марцалеву.
"Перакваліфікаванне абвінавачвання – гэта яшчэ адна абсурдная задума следства, якое не можа знайсці артыкул у Крымінальным кодэксе для абвінавачвання ні ў чым не вінаватых людзей. Да таго ж, беларускія ўлады пераблыталі прычыну са следствам – эканамічныя санкцыі сталі следствам не фальсіфікацыі выбараў, а збіванняў, катаванняў і крымінальнага пераследу людзей, якія не здзейснілі ніякага крымінальнага злачынства. Сёння ўсё гэта працягваецца, і менавіта таму хуткім часам будуць уведзеныя эканамічныя санкцыі з боку Еўрасаюза, хоць зняволеныя сёння да гэтага заклікаць не могуць фізічна", - распавяла Ірына Багданава charter97.org.