Інфляцыя ў Беларусі за студзень склала 1,5%
Месячная інфляцыя за студзень у Беларусі склала 1,5%, паведамляе Белстат. Пры гэтым прадукты падаражэлі на 2%.
Інфляцыя за снежань 2021-га была значна ніжэйшай і склала 0,9%.
У параўнанні са студзенем 2021-га інфляцыя склала 10%. Кошты на прадукты за год павялічыліся на 12%, на нехарчовыя тавары — 9,3%, а на платныя паслугі — 9,1%.
Да канца гэтага года беларускія ўлады плануюць утрымаць інфляцыю на ўзроўні 6%.