Інфаказачка і кіцы. Што там у прапагандыстаў — квіз
Што там у прапагандыстаў / Еўрарадыё
У Расіі чыноўнікі ўзбудзіліся на фота двух мужчын, якія на марозе ў майках ядуць марозіва. Маўляў, лізаць — гэта неяк не па-мужчынску. Беларускую "інфаказачку" Вольгу Бондараву вельмі трывожыць рэклама з котачкамі. А іншым такім жа мроіцца гандаль дзецьмі і падпольныя бардэлі (вядома ж у Еўропе). Як паўтарае вядомы прапагандыст: зрэшты, нічога новага.
Папрактыкуемся разам у развіцці крытычнага мыслення і стойкасці да прапаганды. Так вы будзеце больш устойлівыя, калі сутыкняцеся са спробай вас абдурыць. Націскайце на квіз і пачынайце!