Хлопца, у якога стрэліў экс-кіраўнік ГУБАЗіК, выпісалі з бальніцы
Кадры конфликта в "Каскаде" /
Шаснаццацігадовага Яўгена Д., у якога стрэліў былы кіраўнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын, выпісалі з бальніцы. Хлопец не ў СІЗА, але следства працягваецца, паведамляюць СМІ.
Па словах відавочцаў, Паршын спрабаваў прагнаць групу падлеткаў з лавачкі ля пад'езда 21 чэрвеня. Яўген заявіў, што жыве ў вольнай краіне. Пачалася бойка і Паршын "апынуўся на зямлі", а затым стрэліў у падлетка.
Праўладны тэлеграм-канал пацвердзіў, што Паршын страляў у Яўгена, але сцвярджае, што зброя была траўматычнай.