ХК "Юнацтва" выйграла ў лідара чэмпіянату краіны "Шахцёра"

ХК "Юнацтва" выйграла ў лідара чэмпіянату краіны "Шахцёра"

27 снежня, у апошнім матчы года, мінскі хакейны клуб "Юнацтва" ў гасцях выйграў у салігорскага "Шахцёра" з лікам 2:1 (0:0, 0:1, 2:0). У другім перыядзе салігорцы, дзякуючы Ляўко, выйшлі наперад. Але Каваленя на 47-й хвіліне зраўняў лік. А за чатыры хвіліны да фінальнага свістка Максім Парфеявец вывеў сталічны клуб наперад. У выніку разрыў паміж лідарам чэмпіянату Беларусі і яго найбліжэйшым пераследнікам скараціўся да пяці ачкоў.

Становішча камандаў пасля чарговага тура:

1-6-е месцы (ва ўсіх па 30 гульняў): "Шахцёр" — 72 ачкі (розніца шайбаў 103-50), "Юнацтва" — 67 (120-62), "Гомель" — 62 (102-50), "Нёман" — 59 (93-64), "Дынама-Маладзечна" — 53 (90-77), "Металург" — 47 (79-60);

7-12-е месцы: "Ліда" — 38 (29 гульняў; 102-109), "Хімік-СКА" — 36 (30; 73-80), "Брэст" — 33 (30; 62-101), "Віцебск" — 26 (29; 80-123), "Магілёў" — 22 (30; 65-151), "Дынама U-20" — 19 (28; 67-109).

Наступны тур хакейнага чэмпіянату пройдзе 9 снежня.

Фота: junost.org