ХК “Шахцёр” выйшаў наперад у паўфінале чэмпіянату Беларусі

ХК “Шахцёр” выйшаў наперад у паўфінале чэмпіянату Беларусі

Хакейны клуб “Шахцёр” абыграў “Гомель” і выйшаў наперад у паўфінальнай серыі да чатырох перамог чэмпіянату Беларусі. Цяпер “гарнякі” вядуць з лікам 3:2, і калі ім пашанцуе на наступнай сустрэчы, то яны стануць фіналістамі.  

Чарговы паўфінальны матч “Шахцёр” — “Гомель” прайшоў 18 сакавіка ў Салігорску. Лік у гульні быў адкрыты толькі ў канцы трэцяга перыяду: у апошнія хвіліны сустрэчы гаспадары пляцоўкі двойчы паразілі браму гасцей. Вынік — 2:0.

Шосты матч гэтых каманд пройдзе 20 сакавіка ў Гомелі. Раней першым фіналістам плэй-оф чэмпіянату краіны па хакеі ў экстралізе стала мінскае “Юнацтва”, якое перамагло ў паўфінальнай серыі гродзенскі “Нёман”.