ХК "Дынама-Мінск" скасаваў кантракт з Нікам Бэйленам

ХК "Дынама-Мінск" скасаваў кантракт з Нікам Бэйленам

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" скасаваў кантракт з абаронцам Нікам Бэйленам па пагадненні бакоў, паведамляе прэс-служба клуба. Паведамляецца, што Бэйлен у складзе мінскага "Дынама" правёў 118 матчаў, у якіх набраў 80 (22+58) ачкоў.

Выканаўца абавязкаў першага намесніка гендырэктара клуба Павел Бурба патлумачыў, што гэтае рашэнне "шмат у чым звязана з неабходнасцю збалансаваць аплатную ведамасць клуба як у цяперашнім, так і ў наступным сезоне". Па яго словах, гэтае рашэнне прымалася так сама, як і ў адносінах да Шарля Лінгле і Лукаша Крайчака.

Бурба дадаў, што ХК "Дынама-Мінск" не мае запазычанасці па выплаце заробкаў гульцам. Між тым, у 10 клубах КХЛ такія запазычанасці ёсць.

"Безумоўна, гэтыя крокі даліся нам няпроста. Шарль, Лукаш і Нік — сапраўдныя прафесіяналы, якія зрабілі істотны ўнёсак у дасягненні нашага клуба. Мы жадаем ім поспехаў у далейшай кар'еры і чакаем убачыць Ніка і Шарля ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі", — дадаў менеджар клуба.