ХК "Дынама-Мінск" — на 23-м месцы ў спісе заробкавых бюджэтаў клубаў КХЛ

Згодна з гэтымі звесткамі, мінскае "Дынама" мае бюджэт каля 293 мільёнаў расійскіх рублёў, або каля 8,8 мільёна долараў. Мінскі клуб займае ў спісе 23-е месца з 28, адзначае БелаПАН.


 
Самы вялікі заробкавы бюджэт у піцерскага СКА — каля 38,5 млн долараў. Далей ідуць "Ак Барс" — прыкладна 32,8 млн долараў, "Магнітка" — каля 31,3 млн долараў і "Салават Юлаеў" — прыкладна 30,6 млн долараў.



Фота — hcdinamo.by