Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Даніі — 2:5
Хакеісты зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Латвіі прайгралі Даніі — 2:5 (1:1, 1:0, 0:4). Дружына Міхаіла Захарава не змагла рэабілітавацца пасля нечаканага паражэння ад зборнай Вялікабрытаніі. А цяпер беларуская зборная разам з імі з'яўляецца аўтсайдэрам групы.
30 траўня матч са Швейцарыяй.