Беларускія хакеісты на чэмпіянаце свету прайгралі зборнай Вялікабрытаніі
26 траўня на чэмпіянаце свету па хакеі ў Рызе беларуская зборная праграла камандзе Вялікабрытаніі — 3:4 (0:1, 1:2, 2:1).
Шайбамі ў беларускай камандзе адзначыліся Уладзіслаў Кадола, Джэф Плат і Шэйн Прынс — усе яны натуралізаваныя гульцы.
Для Вялікабрытаніі гэта першая перамога ў элітным дывізіёне з 1962 года.