Хакеісты мінскага "Дынама" зноў прайгралі СКА
Хакеісты мінскага "Дынама" ў плэй-оф КХЛ прайгралі ў гасцях у СКА з лікам 1:3.
У першым матчы чвэрцьфінальнай серыі Кубка Гагарына "зубры" прайгралі з лікам 3:8.
Каманды сустрэнуцца яшчэ як мінімум у двух матчах у Мінску. Бліжэйшы адбудзецца паслязаўтра.
Серыя працягнецца да чатырох перамог адной з камандаў. Сёння лік 2:0 на карысць СКА.