Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць у гасцях з "Ёкерытам"

Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць у гасцях з "Ёкерытам"

Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць у гасцях з "Ёкерытам". Гэта будзе чарговы матч чэмпіянату КХЛ. Ён пачнецца ў 19.30, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Абедзьве каманды змагаюцца за выхад у плэй-оф. У "Дынама" 90 ачкоў пасля 52 гульняў і шостае месца ў Заходняй канферэнцыі. У "Ёкерыта" 82 ачкі пасля 54 матчаў і восьмае месца. Камандзе Крэйга Вудкрафта ў сённяшнім паядынку трэба абавязкова набіраць ачкі.

Склад дынамаўцаў на турнэ па маршруце Хельсінкі — Екацярынбург — Астана — Ханты-Мансійск гл. тут.