Хакеісты мінскага "Дынама" па булітах выйгралі ў "Амура"

27 кастрычніка каманда выйграла дома па булітах у аўтсайдэра Усходняй канферэнцыі хабараўскага "Амура" — 3:2 (0:0, 1:1, 1:1, 0:0, буліты — 1:0). 

Пасля 20 гульняў "Дынама" мае 37 ачкоў і займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі. 

Наступныя тры матчы "зубры" таксама правядуць дома: 29 кастрычніка — з уладзівастоцкім "Адміралам", 1 лістапада — з навасібірскай "Сібір'ю", 2-га — з новакузнецкім "Металургам".

Фота — з архіву hcdinamo.by