Хакеісткі гродзенскага "Рытма" сталі чэмпіёнкамі Беларусі
Гродзенскі "Рытм" стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі на траве. У чацвёртым матчы ў Смалявічах была абыграная мясцовая "Вікторыя" — 2:1. Лік у фінальнай серыі — 3:1 на карысць гродзенскай каманды.
Для "Рытма" гэта 24-я перамога ў нацыянальным першынстве.
"Бронза" — у "Мінска".
Гэты і наступныя здымкі — facebook.com/ghkritm/