Група Бабарыкі сабрала больш за 300 тысяч подпісаў

Група Бабарыкі сабрала больш за 300 тысяч подпісаў

Ініцыятыўная група Віктара Бабарыкі сабрала за яго вылучэнне больш за 300 тысяч подпісаў. Пра гэта прэтэндэнт у прэзідэнты паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 чэрвеня. 

Дакладнай лічбы ён назваць не змог. Але запэўніў, што "ідэальна вывераных" лістоў — больш за сто тысяч. 

Таму Бабарыка ўпэўнены, што яго зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты. 100 тысяч — гэта неабходны мінімум пры рэгістрацыі. 

Пра пераадоленне статысячнага бар'еру паведамлялі таксама Аляксандр Лукашэнка, Валерый Цапкала, Ганна Канапацкая, Наталля Кісель.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.