Горацкі прадпрымальнік Андрэй Бажко прыпыняе галадоўку

Горацкі прадпрымальнік Андрэй Бажко прыпыняе галадоўку. Нагадаем, ён пратэставаў з нагоды таго, што перасоўная механізаваная калона №1 цягам паўгода не разлічвалася за працу, якую выканала ягонае прыватнае прадпрыемства на ўмовах субпадраду.


Андрэй адзначае, што ПМК не хацела плаціць грошы яго арганізацыі таму, што з ім у сваю чаргу не разлічылася акцыянернае таварыства “Александрыя”. З-за гэтага Андрэй не можа выплаціць сваім рабочым заробкі і быў вымушаны пайсці на такую крайнюю меру.


Нагодай для спынення галадоўкі прадпрымальніка, якую ён абвесціў учора, сталася сённяшняя сустрэча з намеснікам старшыні Горацкага райвыканкаму, які паабяцаў вырашыць ягонае пытанне на працягу тыдня.


Тым не менш прадпрымальнік адзначае, што ў выпадку, калі чыноўнік не стрымае сваё слова, ён зноўку працягне галадоўку.