Гнуткасць і рэалістычнасць: чаму б іх не запатрабаваць ад Лукашэнкі — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі імкнуцца рабіць усё магчымае, каб тэма палітзняволеных не знікала з заходняй павесткі дня. Іншая справа, што ў розных груп рознае бачанне шляхоў вызвалення людзей з лукашэнкаўскіх турмаў і вязніц. Адныя настойваюць на ўзмацненні эканамічнага і палітычнага ціску, іншыя – на неабходнасці зняцця санкцыяй і аднаўленні кантактаў і супрацы з рэжымам. Яднае гэтыя планы адно: адсутнасць відавочнага выніку іх высілкаў.

Чым быў адметіны візіт у ЗША і ці варта спадзявацца на ўдзел ЗША у працэсах па вызваленні беларускіх палітвязняў? Якую гнуткасць і рэалістычнасць у падыходах да пытання вызвалення людзей мусіць праяўляць Захад і чаму б таго ж не запатрабаваць ад Лукашэнкі? Што можна зрабіць для прыцягнення большай увагі да сітуацыі ў Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць у чацвяргі, раз на два тыдні ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.