Гісторыка Ігара Мельнікава прызналі палітвязнем
Ігар Мельнікаў / Euroradio
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяць чалавек, паведамляе ПЦ "Вясна".
Гэта Кацярына Мендрык, Ксенія Суша, Іна Плахатнюк, Ігар Мельнікаў і Леанід Козыр.
Першым чатыром інкрымінуюць "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Леаніда Козыра вінавацяць у фінансаванні беларускіх добраахвотнікаў ва Узброеных сілах Украіны і гуманітарных ініцыятыў.
Як паведамляла Еўрарадыё, сёння стала вядома, што тры кнігі гісторыка Ігара Мельнікава прызнаныя "экстрэмісцкімі".