Гібель Яўгена Прыгожына пацвердзіў СК Расіі
Яўген Прыгожын пасля мяцяжу / Reuters
Афіцыйна пацверджаная гібель Яўгена Прыгожына. Як заявілі ў расійскім СК, была праведзеная генетычная экспертыза.
Самалёт кіраўніка ПВК “Вагнер” рухнуў у сераду. Асноўнай версіяй афіцыяльныя расійскія крыніцы называюць выбухоўку, але ёсць сведчанні таго, што гэта магла быць праца расійскай СПА. Прычыны катастрофы высвятляюць, але, што прыкметна, у ёй пакуль не вінавацяць ані Украіну, ані заходнія краіны.
Незалежныя эксперты, і расійскія, і заходнія, сходзяцца ў меркаванні, што гэта была помста за няўдалы мяцеж “Вагнера”.