Германія перадасць Украіне сістэмы Iris-T і ракеты для Patriot
Iris-T / Getty Images
Германія перадасць Украіне чатыры сістэмы супрацьпаветранай абароны Iris-T і ракеты для амерыканскай сістэмы СПА Patriot. Пра гэта заявіў у пятніцу ў кулуарах пасяджэння кантактнай групы па абароне Украіны ў фармаце "Рамштайн" у Бруселі міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус.
Новы пакет дапамогі Украіне ўключае таксама 15 танкаў Leopard 1, дадатковыя 100 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў і разведвальныя беспілотнікі, піша hromadske.ua.