Як свет адкажа Трампу на "пазбаўленне ад нахлебнікаў" — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман
Дональд Трамп канчаткова пазбавіўся ад “нахлебнікаў”, аб’явіўшы гандлёвую вайну ўсяму свету. Эксперты кажуць, што ад гэтага кроку найбольш пацерпяць самі амерыканцы, але ў Вашынгтоне лічаць, што Амерыка такім чынам “зноў стане вялікай”.
Як гандлёвая вайна ЗША паўплывае на сусветную палітыку, чаму Трамп пачаў злавацца на Пуціна, каму дастанецца Грэнландыя,чаму ў Беларусь больш не прыязджае Крыс Сміт (ці прыязджае?) і як ставіцца да скандалаў у дэмсілах — у 13:00 па Мінску размаўляем пра гэта ды іншае з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.