Game of Thrones: каму замінае Латушка і што чакае Ціханоўскую
Вольга Кавалькова / Еўрарадыё
Абноўленая Каардынацыйная Рада яшчэ не пачала працу, а ўжо мае ў сваім актыве гучныя сыходы, скандалы, інтрыгі ды іншую канспіралогію. Кшталту планаў распачаць перамовы з лукашэнкаўскім рэжымам, перахапіць лідарства ў Ціханоўскай ды яшчэ невядома што.
Што насамрэч адбываецца ў “кулуарах” КР і ці толькі амбіцыі Латушкі таму віной? Ці сапраўды КР хоча стаць пляцоўкай для перамоў з рэжымам і ці ёсць для гэтага падставы? Ці імкнецца КР замяніць сабой Офіс і Кабінет, і які лёс чакае Ціханоўскую пры такім раскладзе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Вольга Кавалькова.