Фотафакт: былы палітвязень Яўген Васьковіч у Бабруйску
22 жніўня ён быў вызвалены з турмы ў Магілёве.
Увечары 22 жніўня на волю выйшлі 6 беларускіх палітвязняў, якія былі памілаваныя Аляксандрам Лукашэнкам. Сярод іх — 25-гадовы Яўген Васьковіч. Яго асудзілі ў траўні 2011-га на сем гадоў калоніі строгага рэжыму за кінутую ім у будынак Бабруйскага КДБ бутэльку с запальнай сумессю. Адбываў пакаранне ў турме ў Магілёве.
На аўтавакзале ў Бабруйску Васьковіча сустракала маці, яго сябры, грамадскія актывісты.
Фота: Радыё Свабода