Фотафакт: Арцём Пракапенка на волі ў Мінску

22 жніўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў шасцярых палітвязняў — Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Міколу Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова. У паведамленні адзначаецца, што рашэнне пра іх памілаванне прынятае паводле “прынцыпа гуманізму”.

Асуджаныя па так званай справе анархістаў Ігар Аліневіч і Мікалай Дзядок таксама прыехалі ў Мінск, праўда, родныя і паплечнікі Аліневіча не паспелі сустрэць яго на вакзале. Дзе былы палітвязень знаходзіцца цяпер — невядома.

 Фота: Наша Ніва