"Флагшток": ацяпленне ў Мазыры знікла праз "Шахед", які заляцеў у Беларусь

Ліквідацыя камунальнай аварыі ў Мазыры

Ліквідацыя камунальнай аварыі ў Мазыры

Цеплазабеспячэнне ў Мазыры 27-28 лютага было парушанае праз беспілотнік, які заляцеў у Беларусь падчас расійскага нападу Украіны. Улады схавалі прычыны энергетычнага калапсу. Пра гэта стала вядома гомельскаму выданню "Флагшток".

Падзеі разгортваліся так. Уночы на 27 лютага праз падзенне "Шахеда" была пашкоджаная высакавольтная лінія мясцовай ЦЭЦ (яна знаходзіцца на поўдзень ад Мазыра, непадалёк ад нафтаперапрацоўчага завода). Праз аўтаматычную сістэму абароны, якая некарэктна спрацавала, аварыйна адключыліся і суседнія высакавольтныя лініі, цалкам абясточыўшы ЦЭЦ.

Неўзабаве станцыя была перазапушчана, аднак узнікла новая бяда — пуск цепланосбіта прывёў да гідраўдару ў сістэме трубаправодаў. У выніку ў некалькіх месцах быў пашкоджаны магістральны трубаправод дыяметрам 700 мм.

На ліквідацыю наступстваў аварыі спатрэбілася больш за 20 гадзін. Тэмпература батарэй стала аднаўляцца толькі да раніцы 28 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.