Фільм Мары Тамковіч пра беларускія пратэсты атрымаў прыз польскага кінафэсту

Рэжысёрка фільма "Пад шэрым небам" Мара Тамковіч

Рэжысёрка фільма "Пад шэрым небам" Мара Тамковіч / facebook.com/gliadzimsvaekino

Фільм Мары Тамковіч пра беларускія пратэсты "Пад шэрым небам" атрымаў прыз польскага кінафэсту "Моладзь і кіно". Пра гэта кінарэжысёрка паведаміла ў сацсетках

"Вялікі Бурштын 2025 і прэмія журналістаў на фестывалі "Моладзь і кіно" за фільм "Пад шэрым небам".  Вялікая радасць і гонар, таму што няма другога такога фестывалю, дзе ёсць толькі адзін шанец у жыцці на гэтую перамогу", — напісала Тамковіч.

Кашалінскі фестываль кінадэбютаў "Моладзь і кіно" — найстарэйшы і найбуйнейшы ў Польшчы фестываль маладога кіно. Ён існуе з 1973 года. Галоўнымі прызамі фестывалю з'яздяюцца Вялікія і Малыя Бурштыны. Свае першыя фільмы на гэтым кінафэсце паказвалі такія польскія кінарэжысёры як Кшыштаф Кеслёўскі, Кшыштаф Занусі, Агнешка Холанд. У 2001 годзе гэты кінафэст ператвораны ў міжнародны конкурс.

Мара Тамковіч зняла мастацкую стужку пра беларускія пратэсты 2020 года, паклаўшы ў аснову гісторыю журналісткі "Белсата" Кацярыны Андрэевай. Яе асудзілі за журналісцкую працу, абвінаваціўшы ў каардынацыі пратэстаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.