Фактар вайны: ці ўлічваюць яго тыя, хто хоча перамоваў з рэжымам — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў / Еўрарадыё

Пра тое, што “ў нашай сітуацыі ёсць дзве магчымасці — працягваць верыць у хуткую перамогу, альбо выцягнуць як мага больш людзей праз перамовы”, гавораць не толькі прадстаўнікі штаба Бабарыкі і Ініцыятывы за вызваленне палітвязняў на чале з Валерыям Кавалеўскім, але і “пазнякоўцы”. Так, Павел Усаў перакананы, што ў сённяшніх абставінах мы мусім “не сабатаваць і не падрываць гуманітарны кірунак/высілкі тых, хто спрабуе ратаваць людзей праз перамовы”. Выцягнуць людзей з лукашэнкаўскіх катавальняў, насамрэч, хочуць усе, але трэба і не забываць ўлічваць фактар вайны ва Украіне. Чаго, заявіў у эфіры Еўрарадыё Франак Вячорка, з боку прыхільнікаў перамоваў не назіраецца.

Ці ёсць падставы казаць, што дыялог Вашынгтона з Мінскам працягваецца і ці можна звязваць з гэтым спадзевы на працяг вызваленняў палітвязняў? Калі “дэмсілы ніяк не ўплываюць на рашэнні краін Захаду”, то навошта ўводзіць мараторый на выказванні адносна прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці? Як звязаныя заявы пра неабходнасць нацыянальнага дыялогу і пашырэнне рэпрэсій як унутры, так і за межамі краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.