Еўрасаюз падрыхтаваў новы пакет санкцый супраць Беларусі
Санкцыі, ілюстрацйнае фота
Новы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі падрыхтаваў Еўрасаюз. Іх мэта — закрыць шчыліны, праз якія афіцыйны Мінск дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны. Пра гэта Радыё Свабода даведалася ад інфармаваных крыніц у Бруселі.
Выданне пералічвае абмежаванні, якія плануе ўвесці ЕС:
— забарона на дадатковы спіс тэхналогій і тавараў падвойнага прызначэння, а таксама тэхналогій і тавараў, якія могуць узмацніць ваенную прамысловасць і сферу бяспекі. Некаторыя з гэтых тавараў РФ выкарыстоўвала ў вайне супраць Украіны — напрыклад, кампаненты для беспілотнікаў;
— забарона на транзіт праз Беларусь шэрагу тавараў, якія могуць узмацніць ваенную прамысловасць і сферу бяспекі;
— забарона на пастаўкі ў Беларусь некаторых тыпаў праграмнага забеспячэння;
— абмежаванні імпарту алюмінію з Беларусі;
— еўрапейскім кампаніям забароняць займацца будаўніцтвам у Беларусі;
— кампаніям, якімі на 25% ці больш валодаюць беларускія фізічныя ці юрыдычныя асобы, забароняць дарожныя грузаперавозкі праз тэрыторыю ЕС;
— пад санкцыі трапяць тыя, якія атрымлівае выгаду ад беларускага вайскова-прамысловага комплексу;
— дадатковыя меры кантролю за фінансавымі аперацыямі беларускіх кампаніяў у Еўрасаюзе.