Еўрапейскія кампаніі патрабуюць павышэння пошлін на ўгнаенні з Расіі і Беларусі
Калійныя ўгнаенні / kfh-fruktovyjsad.ru
Еўрапейскія вытворцы ўгнаенняў патрабуюць павышэння пошлін на імпарт з Расеі і Беларусі, сцвярджаючы, што бягучыя меры занадта слабыя, піша Financial Times. Пасля таго як Расея перанакіравала свае газавыя пастаўкі, павялічыўшы вытворчасць угнаенняў, якія не падпадаюць пад санкцыі, еўрапейскія кампаніі апынуліся ў нявыгадным становішчы. Яны сутыкнуліся з ростам выдаткаў на газ, што робіць іх прадукцыю менш канкурэнтаздольнай на фоне дэмпінгу з боку Расеі і Беларусі.
У адказ на гэтыя асцярогі Еўрапейская камісія прапанавала паступова павялічваць мыты на ўгнаенні з Расеі і Беларусі цягам трох гадоў. Аднак многія вытворцы лічаць, што прапанаваныя меры занадта запозненыя. Генеральны дырэктар Yara International, Свейн Торы Хольсетер, падкрэсліў, што бягучы падыход адсоўвае рашэнне праблемы, і спатрэбіцца значна больш часу, каб забяспечыць канкурэнтаздольнасць еўрапейскай прадукцыі.
Прадстаўнікі галіны таксама папярэдзілі, што занадта высокія цэны на прыродны газ у Еўропе могуць прымусіць вытворцаў перанесці свае магутнасці ў іншыя рэгіёны, што прывядзе да доўгатэрміновых эканамічных наступстваў. ЗША заклікаюць сваіх фэрмэраў закупляць больш танныя ўгнаенні, што павялічвае ціск на эўрапейскіх вытворцаў.