ЕС заклікаў РФ дапусціць супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа да ўкраінскіх палонных
Украінскія ваеннапалонныя / ria.ru
ЕС заклікаў РФ неадкладна дапусціць супрацоўнікаў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа да ўкраінскіх ваеннапалонных. Брусель выказаў занепакоенасць жорсткім абыходжаннем расійскіх вайскоўцаў з імі.
"ЕС глыбока занепакоены паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з украінскімі ваеннапалоннымі з боку расійскіх узброеных сіл, а таксама расійскай ваенізаванай групы "Вагнера", якая ўдзельнічае ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны, — гаворыцца ў заяве. — Мы заклікаем Расію спыніць гэтыя незаконныя дзеянні і абыходзіцца з украінскімі ваеннапалоннымі ў адпаведнасці з міжнародным гуманітарным правам".
Заява ЕС была агучана на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене.
У той жа час Чырвоны Крыж мае доступ да расійскіх ваеннапалонных, якія знаходзяцца ва Украіне.