ЕС не гатовы да кампрамісу па пытанні беларускіх палітвязняў

Заява прагучала падчас круглага стала на тэму беларуска-еўрапейскіх адносін пасля віленскага саміту Усходняга партнёрства.



"Для поўнага наладжвання адносін ёсць некаторыя ўмовы, якія да гэтага часу не вырашаныя. Тут з нашага боку я магчымасці для кампрамісу не бачу. Калі канкрэтныя рашэнні не будуць прынятыя, складана будзе нешта рабіць з нашага боку", — перадае БелаПАН словы Рышара.



Пры гэтым, па словах дыпламата, двухбаковыя адносіны развіваюцца "вельмі станоўча". Ён нагадаў, што ЕС прыпыніў санкцыі супраць Уладзіміра Макея, калі той стаў міністрам замежных спраў.



У сваю чаргу начальнік аддзела ЕС і субрэгіянальных арганізацый упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва беларускага МЗС Алег Шлома, каментуючы праблему палітвязняў, адзначыў: "Гэтае пытанне на слыху". Беларускі дыпламат заявіў, што нават калі палітвязні выйдуць з турмаў, на Беларусь не пасыплюцца адразу еўрапейскія грошы: "Занадта шмат негатыву назапасілася, які патрабуе часу і сумесных намаганняў , каб яго пераадолець. мы не закрываем на яго вочы. Але гэта адно з пытанняў".