Экс-выкладчыка БДУ хочуць пакараць 19 гадамі турмы ў Азербайджане

Ігбал Абілаў (справа) / Ульвія Алі
Даследчыка Ігбала Абілава ў Азербайджане хочуць пакараць 19 гадамі турмы. Навукоўца вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе, пракуратура запрасіла драконаўскі тэрмін.
Ігбал Абілаў з васьмі гадоў жыў у Мінску. У чэрвені 2024-га ён паляцеў у Азербайджан да сям'і — на вяселле сваяка. Там яго і затрымалі.
Навуковец скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, там жа — магістратуру і аспірантуру. Ён вывучае адносіны Турцыі з краінамі Паўднёвага Каўказа. Выкладаў у БДУ і Беларускім Інстытуце Правазнаўства. Таксама ён даследуе гісторыю і сучаснасць талышоў — этнасу, да якога сам належыць.
Абілаў — стрыечны брат коміка Ідрака Мірзалізадэ і вучань гісторыка, палітычнай аглядальніцы Розы Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.