Экс-пракурора Яўгена Бабака будуць судзіць 11 сакавіка

Суд над экс-пракурорам Яўгенам Бабаком, які выступіў супраць гвалту сілавікоў, пачнецца 11 сакавіка.
Як стала вядома журналістам, яго вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 342 (групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці).
У жніўні 2020-га Бабак пачаў праверку людзей у форме ДАІ, якія збілі байкераў ва Уруччы ўначы 11 жніўня. Аднак начальства спыніла праверку, а самога Бабака вымусілі звольніцца.
10 чэрвеня 2021 года кватэру экс-пракурора разграмілі пры ператрусе, а самога яго арыштавалі — спярша быў адміністрацыйны арышт, а потым пачалі крымінальную справу.
Яўген Бабак перадае тым, хто хоча яго падтрымаць, просьбу — лепш накіраваць грошы на дапамогу дзецям з праграмы UNIHELP. Рэкламу з просьбай падтрымкі ад сем'яў ён часта бачыць па тэлевізары ў камеры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.