Экс-палітзняволеная Ксенія Луцкіна пакінула Беларусь
Андрэй Стрыжак і Ксенія Луцкіна / фота з Фэйсбук-старонкі Андрэя Стрыжака
Экс-палітзняволеная Ксенія Луцкіна пакінула Беларусь. Пра гэта ў сацсетках напісаў кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.
Цяпер журналістка ў бяспецы, абвешчаны збор у яе падтрымку.
Да 2020-га Луцкіна працавала ў Белдзяржтэлерадыёкампаніі, а потым далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, увайшла ў асноўны склад першай Каардынацыйнай рады.
У снежні 2020-га журналістку затрымалі. Ёй прысудзілі 8 гадоў зняволення — быццам бы за змову з мэтай захопу ўлады. У 2024-м яна выйшла на волю па "памілаванні".
Падчас адбыцця пакарання стала вядома пра сур'ёзныя праблемы са здароўем Ксеніі, праз якія яе вызвалілі ад працаў у прамзоне калоніі.