Экс-начальнік Фрунзенскага РУУС Алег Гайдукевіч у эфіры Еўрарадыё. Відэа

У лютым 11 крычаўскіх міліцыянтаў даслалі ліст міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу. Яны скардзяцца, што кіраўніцтва прымушае іх выконваць план па "злачынствах" і аддаваць частку заробкаў. Таксама пішуць, што супрацоўнікам не даюць прэміяў, а калі прэміруюць, грошы трэба аддаць кіраўніцтву.
Ці сапраўды ў міліцыі існуюць такія планы? Ці законна гэта? Як іх выконваюць і што бывае з тымі супрацоўнікамі, якія план не выканалі? Гэта мы і абмяркуем у жывым эфіры Еўрарадыё з былым начальнікам Фрунзенскага РУУС Мінска, першым намеснікам старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алегам Гайдукевічам.
Экс-начальнік Фрунзенскага РУУС Алег Гайдукевіч — пра “бунт” крычаўскіх міліцыянераў
Posted by Euroradio on Tuesday, May 2, 2017