Дзёрзкая аперацыя СБУ: дроны падвезлі да расійскіх аэрадромаў на фурах

Бамбардырошчыкі палаюць на авіябазе "Белая" пад Іркуцкам / Скрыншот
1 чэрвеня Служба бяспекі Украіны праводзіць аперацыю "Павуцінне" па знішчэнні расійскай стратэгічнай авіяцыі. Дронамі атакаваная адразу чатыры авіябазы: "Белая" ў Іркуцкай вобласці Расіі, "Аленья" ў Мурманскай вобласці, "Дзягілева" ў Разанскай і "Іванава" ў Падмаскоўі.
На ўсіх чатырох аэрадромах базуецца стратэгічная авіяцыя. Некаторыя з іх знаходзяцца за некалькі тысяча кіламетраў ад расійска-ўкраінскай мяжы. Атака стала магчымай, бо ўдарныя беспілотнікі прывезлі да авіябазаў на фурах. Якія выкарысталі і ў якасці пляцовак для ўзлёту. Кіроўцы маглі не ведаць, што за груз у іх у прычэпах.
Паведамляецца, што пад ударам знаходзяцца каля 40 расійскіх бамбардыроўшчыкаў і іншых самалётаў. Агульны ўрон ад удару папярэдне ацэньваецца ў $2 млрд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.