Дырэктара сайта av.bу Дзмітрыя Гераніна адпусцілі
Дырэктара сайта av.bу Дзмітрыя Гераніна адпусцілі. Ён дома, і з ім усё ў парадку. З яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні.
"Усім дзякуй за перажыванні. Падпіска, таму больш пакуль сказаць няма чаго", — напісаў Геранін у Фэйсбуку.
Яго затрымалі ўдзень 18 траўня, калі пачаліся ператрусы па "справе TUT.by".