"Дынама-Шыннік" у матчы за бронзу на Кубку свету саступіў клубу з ЗША
У расійскім Омску завяршаецца розыгрыш трэцяга хакейнага Кубка свету сярод моладзевых клубных камандаў.
Бабруйскі "Дынама-Шыннік" у матчы за трэцяе месца прайграў амерыканскай камандзе "Дабек Файтынг Сэйнтс" — 1:4. Адзіную шайбу ў браму амерыканцаў пад канец гульні закінуў Дранькоў.
Дарэчы, беларускі клуб удзельнічаў і ў першых двух розыгрышах Кубка свету сярод моладзевых клубных камандаў. два гады таму каманда была пятай з васьмі ўдзельніц. Летась яна заняла чацвёртае месца, як і сёлета.
Фота — mhl.khl.ru