Двое наведнікаў Батанічнага сада пацярпелі ад падзення галіны

Ратавальнік распілоўвае галіны

Ратавальнік распілоўвае галіны / МНС

Два наведвальнікі Цэнтральнага батанічнага саду ў Мінску пацярпелі 29 чэрвеня ад монага парывістага ветру. На іх звалілася галіна дрэва, паведамляюць у МНС. Пацярпелым аказалі дапамогу.

Таксама ў ведамстве сказалі, што за мінулыя суткі падобны інцыдэнт адбыўся ў Маладзечне. Там траўму атрымаў мясцовы жыхар.

Агулам за мінулыя суткі па Мінскай вобласці зафіксаваныя шэсць выпадкаў падзення дрэваў у чатырох раёнах — Маладзечанскім (1), Капыльскім (1), Мінскім (3) і Пухавіцкім (1).

У Віцебскай вобласці ратавальнікі 16 разоў выязджалі на прыборку паваленых дрэў, у Гродзенскай — чатыры разы. Пацярпелых пры здарэннях няма.

Аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з моцным ветрам абвешячаны ў Беларусі і на 30 чэрвеня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.