Двое мужчын трапілі ў бальніцу пасля замены лямпачкі на заводзе ў Мінску
Лямпа, ілюстрацыйнае фота / Unsplash.com
Двое рабочых атрымалі траўмы, калі мянялі лямпачку на Мінскім маргарынавым заводзе.
Як паведамляе прэс-служба МНС, паведамленне пра інцыдэнт паступіла сёння ўначы ў 2:37.
Мужчыны мянялі лямпу асвятлення дэаэратара ў будынку кацельні. Для гэтага яны падняліся на платформе на вышыню васьмі метраў. Абодва атрымалі электратраўмы.
Пацярпелых адвезлі ў бальніцу хуткай дапамогі.