Думаю, будзе яшчэ адна група памілаваных — Святлана Мацкевіч

Святлана Мацкевіч

Святлана Мацкевіч / Еўрарадыё

Улады не агучваюць імёны 16 вязняў, пра чыё вызваленне стала вядома сёння. Аднак паведамляецца, што трое з іх — старэйшыя за 50 гадоў, у дваіх ёсць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам.

Еўрарадыё пацікавілася, ці ёсць сярод 16 вызваленых вязняў філосаф Уладзімір Мацкевіч, чыё імя знаходзіцца ў гуманітарным спісе.

"Пакуль такой інфармацыі ў мяне няма, як і інфармацыі пра іншых памілаваных, — адказвае адна з ініцыятарак Аб’яднання сваякоў палітвязняў Святлана Мацкевіч. — Я так разумею, што гуманітарны спіс сёння не працоўны інструмент для Лукашэнкі. Ён ёсць на стале, але Мінск вызваляе беларусаў па нейкіх сваіх перакананнях.

16 памілаваных — гэта вельмі мала. Мы прагназавалі, што іх будзе больш і я думаю, што будзе яшчэ адна група.

Звычайна ў такіх групах ёсць людзі, асуджаныя як за палітыку, так і за нешта іншае. Сярод палітычных звычайна адзін-два вядомых людзей. Гэтага мала. Але хай хоць так — толькі б павыпускалі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.