ДТЗ паралізавала праспект Дзяржынскага ў Мінску (фота)
Аварыя адбылася 3 лістапада каля 09.40 на трохузроўневай развязцы праспектаў Дзяржынскага і Жукава.
У выніку аўтамабілі вымушаныя рухацца толькі па адной паласе.
Як адзначае tut.by, у трэцяй паласе стаяў Peugeot, які не заўважыла 28-гадовая жанчына на VW Passat. Яна ўрэзалася ў аўтамабіль, пасля чаго яе машыну адкінула ў першую паласу. Там VW Passat сутыкнуўся з аўтобусам 74-га маршруту, кажа прадстаўніца ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.
На шчасце, падчас аварыі ніхто не пацярпеў, толькі аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.



