Дажджы з мокрым снегам. Надвор'е ў Беларусі на 13 лістапада
Прырода Беларусі / Еўрарадыё
У панядзелак, 13 лістапада, восень у Беларусі пачынае здаваць пазіцыі зіме. У многіх раёнах чакаюцца дажджы, па паўночным усходзе краіны — з мокрым снегам.
Уночы і раніцай у паўночна-ўсходніх раёнах месцамі слабы галалёд. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты — да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўночы складзе ад 0 да +6 градусаў, удзень — ад 2 да 8 градусаў цяпла. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.