Дажджы, навальніцы, магчымы град — прагноз надвор'я на сераду

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У сераду, 23 ліпеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

У многіх раёнах чакаюцца дажджы, навальніцы, месцамі пры навальніцах — моцныя залевы, удзень магчымы град. Вецер прагназуецца заходні — слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты, месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі зноў абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

У Мінску зранку і ўдзень прагназуюцца навальніцы, падчас якіх пройдуць моцныя залевы.

Уначы тэрмометры пакажуць 13-19 градусаў цяпла, удзень чакаецца +21...+27 градусаў.

У чацвер будзе пераменная воблачнасць, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Удзень тэмпература будзе вагацца ад +20 па поўначы да +28 па паўднёвым захадзе краіны.

Дажджы, навальніцы, магчымы град — прагноз надвор'я на сераду
Прагноз надвор'я на 23 ліпеня / Белгідрамет
Дажджы, навальніцы, магчымы град — прагноз надвор'я на сераду
Прагноз надвор'я на 23 ліпеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.