Дачок пісьменніцы Ганны Севярынец адлічылі з філфака БДУ
Дзвюх дачок пісьменніцы і настаўніцы Ганны Севярынец адлічылі з філалагічнага факультэта БДУ. Пра гэта яна сама паведаміла ў сацсетках.
"Ну што ж, дарагі філалагічны факультэт:) Былі ў вас дзве выдатныя студэнткі - і няма:) Два тыдні светлыя сілы майго роднага факультэта змагаліся з сіламі цёмнымі — і... Не, я не магу сказаць, што цёмныя перамаглі. Проста філалагічны факультэт застаўся без дзвюх студэнтак, якія маглі быць ягоным гонарам", — напісала Севярынец.
Як распавядала Еўрарадыё, Жэня і Люба былі затрыманыя 28 лютага ў Мінску на антываеннай акцыі каля чыгуначнага вакзала. Ім прысудзілі па 15 сутак арышту.