Дачка прэзідэнта Узбекістана пацвердзіла, што ў Іслама Карымава — інсульт

Дачка прэзідэнта Узбекістана пацвердзіла, што ў Іслама Карымава — інсульт

У Іслама Карымава — кровазліццё ў мозг. Пра гэта паведаміла дачка прэзідэнта Узбекістана Лола Карымава-Ціляева. Яна напісала пра гэта ў сацыяльных сетках Instagram і Facebook.

Па словах дачкі Карымава, яе бацька шпіталізаваны ў суботу і знаходзіцца ў  рэанімацыі. Яго стан ацэньваецца як стабільны.

Пра шпіталізацыю кіраўніка Узбекістана стала вядома ў нядзелю, 28 жніўня. З інфармацыйным паведамленнем пра хваробу Карымава выступіў урад краіны.

Карымаву 78 гадоў. Узбекістанам ён кіруе з 1989 года, калі ўзначальваў кампартыю Узбекскай ССР. У сакавіку 1990 года Вярхоўны Савет Узбекістана абраў яго прэзідэнтам. Ад таго часу Карымаў не пакідаў сваю пасаду.